220004, Республика Беларусь г. Минск, ул. Раковская, 26, кабинет 1

8(029) 710 01 03

diaconia.by@gmail.com

Брацтва Уладзіміра Хіраска павіншавала з зімовымі святамі насельнікаў школы-інтэрната в.Чэхаўшчына

У мінулую нядзелю мінскае моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска здейсніла чарговую паездку ў вёску Чэхаўшчына, каб павіншаваць дзяцей з Нараджэннем Хрыстовым ды Новым годам.

Паездка была вельмі складанай. І справа была не ў дрэнным надвор’і ці кепскім асфальце па дарозе, а перш за ўсё ў тым, што ў гэтым годзе было як ніколі мала ўдзельнікаў мерапрыемства. Па-першае, саміх валанцёраў. Іх сабралася ўсяго толькі 8 чалавек (цяжка нават уявіць, што калісьці ўсе жадаючыя не маглі ўлезці ў вялікі аўтобус).

Па-другое, з верасня мінулага года ў школе навучаецца і пражывае не больш за 25 чалавек, а дзесяць год таму — больш за 100 вучняў, для той колькасці дзяцей памяшканні і будаваліся. А гэта значыць, што 25 чалавек жывуць у трохпавярховым корпусе, вучацца ў школе з класамі больш чым на 20 вучняў… Менавіта з-за гэтага цяжка ўспрымаць знаходжанне ў такіх велізарных памяшканнях усяго толькі двух дзесяткаў чалавек.

Але, дзякуй Богу, нічога не перашкодзіла адбыцца святу і ў вёсцы Чэхаўшчына. Акцёры падрыхтавалі традыцыйны спектакль, цяпер гэта была пастанова «Спадарыня Мяцеліца» паводле казкі Братоў Грым. Пасля падзеі дзеці накіраваліся на абед, а валанцёры тым часам падрыхтавалі для іх ролевую квэст-гульню: падзяліўшыся на дзве каманды (хлопчыкаў і дзяўчынак), з дапамогай сваіх старэйшых таварышаў дзеці выконвалі заданні — бегалі па снезе, шукаючы пад ім шклянкі з паперкамі. Трэба адзначыць, што яны паказалі сапраўдны камандны дух пры пераадольванні перашкод, дзякуючы чаму і змаглі даць адказ на галоўнае пытанне конкурса.

Пасля гульні братчыкі арганізавалі салодкі стол, за якім усе ўдзельнікі свята паласаваліся рознага кшталту прысмакамі. Пасля ўсяго адбыўся імправізаваны музычны вечар: пад акапанемент баяна ды гітары дзеці разам з дарослымі спявалі песні, павадзілі карагод, пасля чаго адбылося ўрачыстае ўручэнне падарункаў.

Задоўга да захода сонца маленькія насельнікі тутэйшых месцаў праводзілі сваіх гасцей з Мінску і развіталіся да хуткіх сустрэч. І гэта яшчэ раз ажыццявіла ўспамін, як калісьці дзеці не хацелі адпускаць валанцёраў, і тыя вярталіся ў сталіцу бліжэй да апоўначы. І, усё ж, будзем спадзявацца, што гэта далёка не апошняя паездка моладзі Свята-Уладзімірскага брацтва ў Чэхаўшчыну, і што з кожным разам колькасць валанцёраў будзе толькі павялічвацца!

Крынiца: sobor.by


В храме в честь святого праведного страстотерпца Евгения Боткина состоялась рабочая встреча министра здравоохранения и митрополита Вениамина.

В храме в честь святого…

далее

Центр по противодействию наркомании и алкоголизму создан при Белорусской Православной Церкви

Помощь  алкоголе и наркозависимым людям…

далее

Просим оказать посильную помощь в сборе средств на реабилитацию Молодецкой Ольге Владимировне

Просим оказать посильную помощь в…

далее

ВСЕХСВЯТСКИЙ ПРИХОД МИНСКА ПРОВЕЛ АКЦИЮ «ДОБРОЕ СЕРДЦЕ»

По благословению настоятеля Всехсвятского прихода…

далее