220004, Республика Беларусь г. Минск, ул. Раковская, 26, кабинет 1

8(029) 710 01 03

diaconia.by@gmail.com

У Полацкай епархii выхаванцы Нядзельнай школы разам с настаяцелем наведалi тры сацыяльныя прытулкi

Для выхаванцаў Нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Паставы добрай традыцыяй ў калядныя дні стала наведванне разам з настаяцелем храма протаiерэем Валерыем Пашкевiчам трох сацыяльных прытулкаў: для пакінутых дзяцей, для адзінокіх старых людзей і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

І ў гэтым годзе дзеці, якія ходзяць у Нядзельную школу, паказалі невялічкія канцэрты ў гэтых установах. Праграма ўключала віншаванне протаіерэя Валерыя Пашкевіча і выступы выхаванцаў школы, якія чыталі вершы і спявалі песні пра Раство Хрыстова, паказвалі інсцэніроўку «Хрыстос нарадзiуся, Бог увасабiуся, Анёлы спяваюць, Пастухі iграюць, Валхвы вітаюць» і два лялечныя спектаклі у форме батлейкi.

Час, праведзены разам, быў карысным для ўсіх удзельнікаў. Дзеці з Нядзельнай школы былі радыя таму, што мелі магчымасць паслужыць бліжнiм. А гледачы цешыліся канцэртам i салодкiм падарункам.

Крынiца: сайт Полацкай епархii


В храме в честь святого праведного страстотерпца Евгения Боткина состоялась рабочая встреча министра здравоохранения и митрополита Вениамина.

В храме в честь святого…

далее

Центр по противодействию наркомании и алкоголизму создан при Белорусской Православной Церкви

Помощь  алкоголе и наркозависимым людям…

далее

Просим оказать посильную помощь в сборе средств на реабилитацию Молодецкой Ольге Владимировне

Просим оказать посильную помощь в…

далее

ВСЕХСВЯТСКИЙ ПРИХОД МИНСКА ПРОВЕЛ АКЦИЮ «ДОБРОЕ СЕРДЦЕ»

По благословению настоятеля Всехсвятского прихода…

далее