220004, Республика Беларусь г. Минск, ул. Раковская, 26, кабинет 1

8(029) 710 01 03

diaconia.by@gmail.com

Выхаванцы Нядзельнай школы павiншавалi дзяцей-інвалідаў Веснаўскім доме-інтэрнаце Бабруйскай епархii

Час дараваць і пажадаць дабра — гэта словы з песні пра Раство Хрыстова, яе праспявалі падчас свайго выступлення ў выхаванцы нядзельнай школы, што дзейнічае пры Свята-Богаяўленскім храме Глуска.

У дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця яны прыехалі разам са сваімі выхавацелямі і настаяцелем храма айцом Міхаілам, прывезлі маляўнічую батлейку, і было гэта якраз у адзін са святочных калядных дзён, калі ўся зямля святкуе Нараджэнне Хрыстова.

Гэта насамрэч час дараваць крыўду, час добрых спраў, падарункаў і светлай радасці адно за аднаго і адно з адным.

Дзеці паказалі дзецям невялікі лялечны спектакль пра тое, як анёл прынёс людзям вестку пра Раство Хрыстова, пра тое, як Яму пакланіліся простыя пастухі, як, вядомыя зоркай, прыйшлі з Усходу мудрацы са сваімі дзівоснымі дарункамі… Дзеці чыталі прыгожыя вершы, разам вадзілі карагоды, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, весяліліся і радаваліся таксама разам.

Ганаровым госцем і ўдзельнікам гэтай святочнай імпрэзы быў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Уладыка павіншаваў дзяцей і дарослых са святам Раства Хрыстова, нагадаў, што Сын Божы прыйшоў у гэты свет і вучыў людзей любіць адно аднаго, быць літасцівымі, несці і памнажаць у свеце дабро, міласэрнасць, радасць. І вельмі добра, што гэтая сустрэча атрымалася такой добрай і радаснай для ўсіх яе ўдзельнікаў.

Так, выхаванцы дома-інтэрната ў аднолькавай ступені радаваліся і выступленню сваіх равеснікаў, і цікавым гульням, і мыльным бурбалкам, і прывезеным гасцямі падарункам, так прыгожа раскладзеным пад ёлачкай. Таму не дзіўна, што, калі айцец Міхаіл на развітанне спытаў у іх дазволу прыехаць яшчэ і на Пасху, усе дружна адказалі “Так!”

Так, няхай множацца і абядноўваюць нас дабро, спагада, міласэрнасць, радасць.

Час дараваць і пажадаць дабра — гэта словы з песні пра Раство Хрыстова, яе праспявалі падчас свайго выступлення ў Веснаўскім доме-інтэрнаце выхаванцы нядзельнай школы, што дзейнічае пры Свята-Богаяўленскім храме Глуска.

У дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця яны прыехалі разам са сваімі выхавацелямі і настаяцелем храма айцом Міхаілам, прывезлі маляўнічую батлейку, і было гэта якраз у адзін са святочных калядных дзён, калі ўся зямля святкуе Нараджэнне Хрыстова.

Гэта насамрэч час дараваць крыўду, час добрых спраў, падарункаў і светлай радасці адно за аднаго і адно з адным.

Дзеці паказалі дзецям невялікі лялечны спектакль пра тое, як анёл прынёс людзям вестку пра Раство Хрыстова, пра тое, як Яму пакланіліся простыя пастухі, як, вядомыя зоркай, прыйшлі з Усходу мудрацы са сваімі дзівоснымі дарункамі… Дзеці чыталі прыгожыя вершы, разам вадзілі карагоды, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, весяліліся і радаваліся таксама разам.

Ганаровым госцем і ўдзельнікам гэтай святочнай імпрэзы быў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Уладыка павіншаваў дзяцей і дарослых са святам Раства Хрыстова, нагадаў, што Сын Божы прыйшоў у гэты свет і вучыў людзей любіць адно аднаго, быць літасцівымі, несці і памнажаць у свеце дабро, міласэрнасць, радасць. І вельмі добра, што гэтая сустрэча атрымалася такой добрай і радаснай для ўсіх яе ўдзельнікаў.

Так, выхаванцы дома-інтэрната ў аднолькавай ступені радаваліся і выступленню сваіх равеснікаў, і цікавым гульням, і мыльным бурбалкам, і прывезеным гасцямі падарункам, так прыгожа раскладзеным пад ёлачкай. Таму не дзіўна, што, калі айцец Міхаіл на развітанне спытаў у іх дазволу прыехаць яшчэ і на Пасху, усе дружна адказалі “Так!”

Так, няхай множацца і абядноўваюць нас дабро, спагада, міласэрнасць, радасць

Крынiца: сайт Бабруйскай епархii


В храме в честь святого праведного страстотерпца Евгения Боткина состоялась рабочая встреча министра здравоохранения и митрополита Вениамина.

В храме в честь святого…

далее

Центр по противодействию наркомании и алкоголизму создан при Белорусской Православной Церкви

Помощь  алкоголе и наркозависимым людям…

далее

Просим оказать посильную помощь в сборе средств на реабилитацию Молодецкой Ольге Владимировне

Просим оказать посильную помощь в…

далее

ВСЕХСВЯТСКИЙ ПРИХОД МИНСКА ПРОВЕЛ АКЦИЮ «ДОБРОЕ СЕРДЦЕ»

По благословению настоятеля Всехсвятского прихода…

далее